Апавяданне «Бяздонне» выяўляе класавую жорсткасць паслякастрычніцкага жыцця.
Алёша з беднай вясковай сям’і прыехаў у горад вучыцца. Падпрацоўвае на разгрузцы дроў. Андрэй Стронін, таксама студэнт, сын багатага мешчаніна. Грошы яму прысылае брат, уладальнік вялікага магазіна. Адчуванні Алёшы: «І здаецца Алёшу, што гэта (радасць, вясёласць ад гукаў музыкі) – выяўленне, адзнакі таго вялікага, к чаму ідуць людзі на зямлі… Жыццё шырокае, яно само ў сабе – нават як факт ужо існавання – радаснае». Адчуванні Андрэя: «…Абыякавасць для чалавека ўжо ва ўсім тым, што на кожным кроку ў жыцці… Няма таму чалавеку радасці непасрэдна ад жыцця, а за гэтым і жыццё не ёсць жыццё». Стронін параўноўваецца з мерцвяком. «І тады адчуў Алёша, што між ім і Строніным – бяздонне. Што ён, Алёша, будзе жыць, Стронін жа адыходзіць у нябыт. І чым хутчэй Стронін і яму падобныя адыйдуць у нябыт, тым хутчэй размахнецца шырыня жыццёвай радасці».