Кузьма Чорны — Вялікае сэрца

Кузьма Чорны

  У беларускай літаратуры асабліва ярка і маштабна  выведзен  вобраз  змагара  за  сваю  зямлю,  за  родны  дом.  Лёс прымусіў беларуса ясна ўсведамляць: мала збудаваць жыллё для сябе і сям’і, – трэба  бараніць  яго  ад  ворага,  а  значыць  –  бараніць  сваю  краіну.  Такі  спосаб мыслення  і дзеянняў  беларусаў  у  цяжкія  часы  выпрабаванняў  у  поўнай  меры праявіўся  падчас  Вялікай  Айчыннай  вайны.  Тады,  як  вынікае  з  апавяданняў класіка  беларускай  літаратуры  Кузьмы  Чорнага  (1900-1944),  на  барацьбу падняўся  ўвесь  народ.  Масавасць  барацьбы  падкрэсліваецца  тым,  што сапраўднымі героямі сталі простыя людзі, якія ў мірны час не выдавалі з сябе адметных  асоб.  Напрыклад,  Пархвен  Катлубовіч,  герой  апавядання  «Вялікае сэрца»,  які  праславіўся  тым,  што  біўся  з  п’яным  пеўнем,  якога  на  вясковым вяселлі сілком падпаілі падлеткі.  На першы погляд,  чалавек крыху дзіўнаваты, Пархвен знайшоў у сабе велізарны запас духоўных сіл, каб не скарыцца ворагу.
  Спачатку  спакойнае  і  адладжанае  жыццё  да  вайны  цякло  ў  Пархвена.  Рана аўдавелы,  ён  адзін  спраўляўся  па гаспадарцы,  гадаваў  дачку  Марылю.  Аўтар апавядання дакладна абмалёўвае кола клопатаў і памкненняў Пархвена: «…быў задаволен тым, што было ў яго: была смешная слава, была хата, пры ёй двор і агарод,  у  агародзе  прадзедаўскі  дуб  напроці  хатніх  вокнаў  і  жыццё  –  ціхае  і роўнае,  у  цягавітай  працы  ад  усходу  сонца  да  заходу  і  з  панядзелка  да панядзелка».  Яго  інтарэсы  не  сягалі  далей  межаў  мястэчка;  ён радаваўся, што на сядзібе расце дуб, які ўзвышаўся над наваколлем, што ў яго верхаллі  вечарам  заўсёды  садзіцца  сонца…  Дарэчы,  вобразы  дуба  і  сонца скразныя.  У  іх  выяўлена  адна  з  вызначальных  рыс  ментальнасці  беларусаў – імкненне не залежаць ні ад каго б тое ні было. Сімвалічна, што дуб фашысты не маглі  ні  спілаваць,  ні  спаліць,  ні  ссекчы  па  частках,  –  на  абгарэлай  кроне падняўся  малады  парастак.  Нават  у  самыя  трагічныя  моманты,  калі  немцы сабралі  жыхароў  мястэчка,  каб  выявіць,  хто  забіў  яго  новага  гаспадара Пфайфеля,  –  у  абсмаленых  галінах  дуба  паказалася  сонца.  Пяшчотнай  душы чалавек, які ніколі не пакрыўдзіў нічога жывога, але нязломны ў сваёй нянавісці да чужынцаў, што прыйшлі ў яго хату з мячом, – Пархвен, каб выратаваць ад расстрэлу вяскоўцаў, узяў на сябе віну за забойства Пфайфеля, якому рассекла чэрап у парыве гневу дачка Пархвена Марыля. Пархвен быў гатовым загінуць дзеля  таго,  каб  зелянеў  на  падворку  дуб,  каб  у  яго  голлі  садзілася  вечарам сонца, каб у яго хаце жыла дачка Марыля са сваім маленькім сынам…

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений