Максім Багдановіч — Песняру

Максім Багдановіч

Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей
Сэрцы цвёрдые быццам з камення.
Разаб’ецца аб іх слабы верш заўсягды,
Не збудзіўшы святога сумлення.

Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба с цярпеннем.
Як ударыш ты ім, — ён як звон зазвініць,
Брызнуць іскры з халодных каменняў.

 

  1. Максім Багдановіч працягвае дыялог, пачаты ў вершы «С. Палуяну». Як зрабіць зразумелай чытачу творчасць мастака-творцы? Паэт тлумачыць, што «ў грудзях у людзей сэрцы цвёрдыя, быццам з камення». Каб абудзіць у іх святое сумленне, трэба – «з сталі каваць, гартаваць гібкі верш». Гэта тэма – тэма паэта і паэзіі.
  2. Вобраз сэрца-каменя выклікае асацыяцыі халоднага, грубага, нежывога чалавека, які адштурхоўвае людскія клопаты, боль, перажыванні.

Сказать спасибо
( 11 оценок, среднее 3.18 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений