Максім Лужанін — На ўсходзе сонца

Максім Лужанін

Зноў як раней у краі тым:
Высакагорныя абвалы,
Лясы, над прорвамі масты…
I сонца ціхенька спытала:
– А дзе забавілася ты?

Ты скрозь пазнілася тады.
Машыны, вадаспады, людзі –
Усе збіваліся з хады,
Але ўсміхаліся марудзе
I даравалі:

– Паўбяды!

А як уцешна мне было,
Што сонца, хоць усе абшары
Даўно чакалі на святло,
Пакуль ты хустачку да твару
Не завязала, –

не ўзышло!

7.VI.1957

Крыніца: Лужанін М. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Вершы / Прадм. А. Куляшова. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. – 318 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений