Максім Лужанін — Снег

Максім Лужанін

Вось заладзілі дажджы,
Сеў і з хаты не бяжы.
 
Толькі вечарам учора
Падмярзаць стаў панадворак,
 
Хмары некуды сплылі,
Зоры ў небе зацвілі…
 
А пасля ўсхадзіўся вецер,
Выў у коміне ўвесь вечар.
 
Так я з гэтым і заснуў,
А на ранне, як зірнуў, –
Вось, здаецца б, і пабег:
Белы,
Белы,
Белы
Снег.
Ветру нудна не было,
Накруціла, намяло:

А далёка,
А глыбока,
А высока,
Аж да вокан!
І на полі,
І на голлі,
Дзе ні глянеш,
Дзе ні станеш, –
А-я-яй! Які сняжок:
Што ні ступіш, дык слядок.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений