Каб не анямела
Душа скрыпкі, кажуць,
Трэба штодзённа ёй
Плакаць, смяяцца.
Каб былі рукі
Чаго-небудзь варты,
Трэба здружыць
Назаўсёды іх з працай.
Каб сэрца сэрцам
Было чалавечым,
Трэба на ўсё яму
Ўмець адклікацца
Крыніца: Танк М. Збор калосся: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1989. – 302 с.