Максім Танк — Напэўна, нашым песням лёс падараваў…

Максім Танк

Напэўна, нашым песням лёс падараваў
Вітальную, сваю няўрымслівую сілу,
Настоеную на цяністым шуме траў,
На водары малін, крушын і жывасілу.
 
Таму няма патрэбы ў звон набатны біць,
Калі пасля грымот і навальніц прадвесніх
Пабачыце ўзарваны брук ля камяніц
Жывымі, маладымі парасткамі песні.
 
1965
 

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений