Мікола Мятліцкі — Стол

Мікола Мятліцкі

Ён марыць пра бохан свежы
пад матчыным ручніком,
загнаны ў цямотны кут.
А я анічога не прыхапіў,
калі выбіраўся ў гасціны…

Здаецца: пружыцца верхам,
гатовым сарвацца з крэпін,
каб абурыцца гневам.

Дошкі памятаюць
цяпло маміных далоняў,
што, патрэсканыя ад сіверу,
апускаліся, як дзве птушкі;
цвёрдыя зліткі
бацькавых кулакоў,
якія патрабавальна
білі па кляёнцы з грукам,
калі ў баршчы
не хапала солі…

Кладу далоні на дошкі
і, як у маленстве,
чую, як пальцы працінае
жывое цяпло…

Няма на стале хлеба…
А соль,.
якую бацька вымагаў грукатам,
усё наўсцяж пасаліла… 

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений