Аерам усланы падворак.
Вечар… Мігценне зорак…
І Яніха на падворку
З Богам вядзе гаворку.
Сёмуха!
У вышыванцы Яніха.
Дастала з матчынай скрыні.
Даўно ў вачах згасла раніца,
Сяброўкі даўно ў дамавіне.
"Селішча от уквеціла –
Бога прывеціла…
Жывое няхай не зводзіцца…"
Ікона у ручніку.
Ёй сама Багародзіца,
Здалося, дае руку.
Хрысціцца ў бліках святла:
"У божай ласцы жыла!"
Дагледжана ўсё, уходжана.
Далоні на стол ляглі.
І кажа ёй Матка Божая:
– Пабудзь на зямлі…