Ніна Мацяш — Бязладная размова

Ніна Мацяш

Пагаварыць з табою трэба мне,
А я пакутна падбіраю словы:
Зусім дзяўчынка ты ў маіх вачах,
А я ў тваіх чытаю столькі болю…

Як недарэчна, што душы мудрэць,
Мужнець ёй толькі ад рубцоў уласных,
Іраны, што скрывавілі мяне,
Цябе не ўберагуць ад ран тваіх.

Паслухай, сёння, калі што й скажу,
І прыгадаю пачуццё, якое
Абразай падсякалі, як з абрэза,
Не думай, што цябе хачу суцешыць
Падобнасцю людскіх перажыванняў:
Не ўсцешыла б мяне бяда чужая,
Хай і ў мінулым гэтая бяда.

Цяпер, калі па валасах маіх
Усё натхнёней чыркае галубка
Крылом з’інела-белым,
Я хачу
Упэўніцца, ці гэтак, бы ў юнацтве,
Да новых ран маё гатова сэрца…

1977

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений