Дні зімняга сонцастаяння!
Мяцельнае кудасы баль,
Калі на ўсяленскім аргане
Па нотах раскладзена даль!..
Дарога па следу смуткуе,
Сустрэчы – нібы міражы,
Пакуль сваю ўладу святкуюць
Раскутыя маразы.
Раптова прасветлена гляне
Адліга з-пад волкіх павек, –
Дні зімняга сонцастаяння,
Цяпла неўміручы павеў!
Як шчодрацца блізкія вочы!
Як ломка адзвоньвае лёд!..
Цяпер ужо сонца не збочыць –
На лета яго паварот!
1979
Крыніца: Мацяш Н. Паварот на лета: Вершы, паэмы. – Мн.: Маст. літ., 1986. – 158 с.