Ты шчодры будзь! Хтось не забудзе
I ўспамяне цябе калісь.
Ты не шкадуй нічога людзям,
Калі што людзям на карысць.
Ад шчырасці дабра ты зычыш.
Няма высакародней спраў.
Ты сэрца людзям распазычыў,
Хай нудзіць той, хто не аддаў.
Быць скнараю – няма ў тым толку,
Ты ж добра ведаеш, як жыць,
Што аднаго кахання толькі
Ні з кім няможна падзяліць!