Раіса Баравікова — Зорка палявая

Раіса Баравікова

Ах, не трывожце, сэрцу так балюча!
Ах, не прыходзьце прывідам у сны!
Я пабягу дарогаю гаючай
без Вас у далеч бэзавай вясны.

Я пабягу, шукаючы прытулак
няздзейсненым жаданням у гаі,
ад мітусні, ад звону шумных вулак,
туды, дзе ноч калышуць салаўі.

Калі ж узыдзе поўня караваем, –
пазбавіць сэрца смутку і нуды!
У ім пакіне зорка палявая
свайго святла гарачыя сляды.

Ласкава буду зваць яе сястрыцай,
ў начное неба кіньце свой пагляд…
Магчыма, зорка весняя іскрыцца,
а можа, я плыву за далягляд!

1978

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений