Раіса Баравікова — Пакуль жыву – агнём гару…

Раіса Баравікова

Пакуль жыву – агнём гару!
Іначай быць ніяк не можа.
Я сонца некаму дару,
і нехта ў горы мне паможа.
 
Прарвецца з сэрца жалю спеў,
маё дзіця яго пачуе,
я некаму дарую гнеў,
і нехта слабасць мне даруе.
 
І абяцае добрым быць
дзень сённяшні і дзень наступны,
вучу душу сваю любіць
усё, што позірку даступна, –
 
ад хаты і да мураша,
ад небасхілу да асфальту,
пакуль жыву, – нясі, душа,
любві зямной зямную варту.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений