Ідзе дарога подумкай крыла.
Гары з гарою хочацца сысціся.
Ачішыць пораст не хапае тла.
Рашуча плечы развінулі высі.
Цераз вякі ліняюць скразнякі.
Яснеюць вочы маладзюткай памяці.
Радзее пыл сузор’яў трапяткі.
Электравасількам днець цёпла ў замяці.
Шукае промень цень свой на вадзе.
Чакае досвітак назвацца раннем.
Абсяг трывогу за сабой вядзе.
Няспыннасць не цікавіцца зніканнем.
Калі сустрэнеш міг, спытай тады,
Адкуль святло прыйшло назаўсягды?..
22.03.2013