Пэўна, лыоцца не з дабра
Ў прыазёрнага бабра
Слёзы, быццам бы з вядра.
Як цягнуў паленца,
Абадраў каленца
I ад болю гнецца.
– Лепш бы слёзы ты абцёр,
Не бубні, не плач, бабёр,
Не салі слязьмі азёр.
Ліст да раны прылажы
I каленца абвяжы,
Больш не плач і не дрыжы.
1957