Станіслаў Шушкевіч — Хай Літва і Беларусь яму прысняцца

Станіслаў Шушкевіч

Памяці Кастуся Каліноўскага

Кастуся вялі на смерць, на згубу,
У вачах свяціліся і боль і мука.
Камандзір канвою адазваўся груба,
Барабан замёр і больш не стукаў.

Толькі з веек Кастуся слязіна
На зямлю пад ногі не упала.
Знаў сваю зямлю і быў ён сынам.
Знаў, што слёз на ёй, крыві нямала.

Глянуў ён на ўсход, дзе светлым пукам,
I сказаў: – Не нам, дык нашым ўнукам
Промень сонца выбіўся з туману,
Давядзецца на свабоду глянуць.

Хай Літва і Беларусь яму прысняцца,
Дзве сястры, дзве родныя краіны,
Што, як волаты, змаглі узняцца
I ісці дарогаю адзінай.

1958
 

Крыніца: Шушкевіч С. Выбранае: Вершы / Прадм. Л. Марціновіча. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. – 414 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений