Сяргей Грахоўскі — Дзяцел

Сяргей Грахоўскі

Я на елку палячу –
Ўсе галінкі палячу:
Дзюба ў мяне доўгая,
Буду стукаць доўга я.
Пазіраю я гады,
Як буяюць ягады:
З журавін зрабіў каралі –
Журавы мяне каралі,
А суніцы ледзь паспелі,
Іх дразды скляваць паспелі.
Я спалохаў іх як след,–
І прапаў адразу след.
Прахаплюся я са сну
І на елку ці сасну
Зноў на досвітку лячу –
Дрэва кожнае лячу.

1975

Крыніца: Грахоўскі С. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, паэмы, казкі, пераклады.: Маст. літ., 1983. – 414 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений