Уладзімір Дубоўка — Шануйце ўсё жывое

Уладзімір Дубоўка

Звярніце ўвагу! Поўны змест.

 Як толькі я сябе помню, бацькі мае і старэйшыя людзі – суседзі – прывучалі нас, малых, шанаваць усё жывое, што вакол нас.
 – Не тапчы травіцы, хадзі сцежачкай. Трава вырасце. Яе скосяць – будзе сена кароўкам, каню…
 – Не чапай, не ламай гэтага дубочка або сасонкі. З іх вырастуць вялікія дрэвы, яны пойдуць на хату або на шафу…
 – Асцярожна рві яблыкі – не паламай, не адвіхні галінку. Дрэва будзе хварэць, на паламаным суку не будзе яблыкаў…
 – Праз жыта нацянькі не хадзі. Калі патопчаш яго, будзе менш хлеба…
 Як толькі я сябе помню, штодня даводзілася пачуць нешта новае і цікавае.
 – Гэта зёлка – дзівасіл. Калі выкапаць і высушыць яго карэнне – будзе зелле ад болю ў грудзях.
 – Гэтая прыгожая красачка – васілёк. Калі яе высушыць – будзе зелле ад хваробы вачэй…
 З маленства расло ў мяне замілаванне да прыроды. Нават крапіву я не збіваў кіем. Яна ж расце таксама на карысць чалавеку.
 Любіў я, заўважыўшы ў лесе прыгожую кветку-зёлку, выкапаць яе з зямлі і прынесці ў агарод, бо ведаў, што кожная зёлка мае нешта сваё добрае і патрэбнае людзям.

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 3.67 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений