Мой горад Мінск у час ваенны
Быў партызанам баявым,
Як воін мужны і сумленны,
Змагаўся з ворагам ліхім.
Ён сёння будаўнік вядомы,
Наўкол – плады яго турбот,
Зара ўстае над кожным домам…
Будуйся, Мінск, на сотні год!
Мой горад Мінск – магутны, смелы,
Славуты з даўняе пары.
Выходзяць з рук яго ўмелых
Гадзіннікі і трактары.
I самазвалы з мінскай маркай
Ён пасылае ў паход,
I дрэвы ён гадуе ў парках.
Будуйся, Мінск, на сотні год!..