Я добрую кнігу
Як цуда люблю.
Яна асвятляе
Людзей і зямлю.
На кожнай старонцы
Адкрыю сакрэт.
Там ветразь пад сонцам,
Таемны сусвет.
З табою, кніга добрая,
Прыйшлі ў новы век.
Ты мудрая і шчодрая,
Як добры чалавек.
З табой пачынае
Дарогу герой,
Ён прагна чытае,
Сябруе з табой.
Душою прыгожы
Расце будаўнік –
I жыць ён не можа
Без песень і кніг.
Я добрую кнігу,
Як цуда люблю.
Яна асвятляе
Людзей і зямлю!