Янка Журба — Вясна ідзе

Янка Журба

Ізноў заблішчэлі
Праменні вясны,
К жыццю заклікаюць
Прыроду яны.

Ад цяжкага сну
Ачуняла зямля,
I свежым паветрам
Дыхнула ралля.

Ліецца пад небам
Спеў-звон жаўрука;
Цудоўную казку
Гамоніць рака.

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 4 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений