Янка Журба — Зімой

Янка Журба

Люблю я прасторы
Зімовай парой,
Як ззяе дзень ясны
Дзівоснай красой.

Тут снег на палянах
Блішчыць весялей,
А шчокі ірдзеюць
За кветкі ярчэй.

Вось цягнуцца з лесу
З дрывамі вазы;
Па гладзі бліскучай
Скрыпяць палазы.

На санках-лядзянках –
Грамадка дзяцей.
Іх радасць сягоння
За сонца святлей.

А вунь і на лыжах,
Бы тыя ганцы,
Па гладкай паляне
Імчацца хлапцы.

Пад снежнаю коўдрай
Спяць руні палёў,
Што ў маі купчаста
Узнімуцца зноў.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений