Зніклі завірухі,
К нам вясна прыйшла;
Веснавое сонца
Многа шле цяпла.
Сёння раніцою
Прыляцеў к нам шпак,
Сеў ён на бярозцы
I спявае так:
«Выхадзіце, дзеці,
Сустракаць вясну!
Устала ўжо прырода
З зімовага сну.
На лугу ўжо скора
Кветкі зацвітуць,
А над імі пчолкі
Звонка загудуць».
Шлюць шпаку рабяты
Дружны свой адказ:
«Шчыра мы вітаем
Твой зварот да нас!
На бярозе стройнай
Для цябе, дружок,
Мы даўно зрабілі
Новенькі дамок».
1922