За вакном маім ластаўкі кружаць…
Пасля дожджыка яркая ружа
Усміхаецца ласкавей неяк.
I п’яніць мяне водарам ружа.
Маё сэрца цяпер палымнее,
Як расцвіўшая толькі што ружа.
I душа мая гэтак-жа свежа,
Як абмытая дожджыкам ружа.
Я гляджу на весёлкі мярэжу…
Гэта – ярка цвіце ў небе ружа.
Я і сам маладзею, мой дружа,
Як пад сонцам і дожджыкам ружа.
25 снежня 1965 г.