Янка Золак — Танкі

Янка Золак

I

Песню ў лёт пусці,
Хай яна чаруе свет!
Не заўжды ў жыцці
Вішня дасць і ўвосень цвет.
Сэрцу-ж – двойчы не цвісці.
 

II

Крок людзей заўжды
Скіраваны проста ўдаль!
Нашыя сляды –
Пена ў отмуці ад хваль.
Ад радзін да смерці – цаль.
 

III

Песню прапела
Яна ў белым хораме.
Песня нясмела
Птахам за горамі
Мляўка у стоме асела.

4-6 жніўня 1951 г.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений