Янка Золак — Я ў госці прыехаў да роднага Краю…

Янка Золак

Я ў госці прыехаў да роднага Краю
Напіцца яшчэ раз прынаднай красы.
Мяне сустракаюць і шчыра вітаюць
Палеткаў шырокіх сыны-каласы.

Бярозы ля хаты, буслы на папары
I родныя людзі – мае землякі.
Ну вось і збыліся заветныя мары:
Страчаюць ласкава мяне Лучнікі.

Самота былая зрабілася друзам.
Старонка радзімая, як ты жывеш?
На роднай зямлі мне вярнулася Муза.
I сэрцу нашэптвае ціхі свой верш…

14 ліпеня 1994 г.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений