Пераказ Бярэсце Паводле А. Бутэвіча

Пераказы і дыктанты

  Кажуць, гарады, крэпасці, замкі, як і людзі, нараджаюцца, атрымліваюць сваё імя, ствараюць свой лёс і паміраюць. Шмат старадаўнасцей знікла пад попелам войнаў і на беларускай зямлі. Аднак час ад часу даецца шанц пабываць у гасцях у вечнасці.
 Такую чароўную магчымасць даруе старажытнае Берасцейскае гарадзішча. Тут, на глыбіні сямі метраў, створаны археалагічны музей.
 Давайце і мы праз стагоддзі спусцімся на ягоныя вулачкі, зазірнём у хаціны берасцян.
 Чуеце, як па тратуары з тоўстых колатых дошак з асцярогай крадзецца сама гісторыя? Заплюшчыце вочы і ўявіце, як шчыравалі тут злотнікі і мечнікі, шкларобы і ганчары, кавалі і ігольнікі, шаўцы і краўцы, шапачнікі і ліцейшчыкі.
 Падзівіцеся, як і дагэтуль годна выглядаюць жаночыя ўпрыгожанні: бранзалеты, пярсцёнкі, спражкі, абутак і нават знойдзеная ў раскопе вязаная рукавіца. А дубовае рала, адзінае для таго часу ў Еўропе, здаецца, яшчэ захоўвае мазольнае цяпло берасцейскіх аратых.
(136 слоў)

Паводле А. Бутэвіча.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 1.5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений