Зорка беларускай паэзіі

Пераказы і дыктанты

  Максім Багдановіч – зорка беларускай паэзіі. За сваё кароткае жыццё паэт зрабіў так многа для развіцця і ўдасканалення беларускай літаратуры, што творчасць яго стала каштоўным набыткам духоўнай культуры нашага народа.
 Рос Максім у сям’і, дзе шмат увагі надавалася выхаванню дзяцей. Таму не дзіўна, што ў Максіма вельмі рана абудзілася цікавасць да чытання кніг, праявіліся яго творчыя здольнасці. Ужо ў дзесяць гадоў ён стаў пісаць вершы. Гады вучобы з’явіліся важным этапам у духоўным і творчым развіцці беларускага паэта. Гэта былі гады настойлівай працы над сабой, паглыблення ведаў. Усе сілы, вольны час ён аддаваў літаратуры. Паэт самастойна вывучыў некалькі замежных моў, каб у арыгінале чытаць творы славянскіх і заходнееўрапейскіх пісьменнікаў.
 Пачаткам літаратурнай дзейнасці паэта стала апавяданне «Музыка». Потым выходзіць з друку першы і, на жаль, апошні прыжыццёвы зборнік вершаў «Вянок», які стаў бессмяротным помнікам паэтычнага таленту Максіма Багдановіча, помнікам яго грамадзянскага подзвігу.
(142 словы)

Паводле В. Івашына.

Сказать спасибо
( 18 оценок, среднее 2.89 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений