Кветкавыя расліны

Пераказы і дыктанты

  Кветкавыя расліны пачалі ўпрыгожваць нашу планету прыкладна сто сорак мільёнаў гадоў таму. Тады Зямля ўпершыню па-сапраўднаму заквітнела. Вось толькі любавацца гэтым хараством не было каму. Калі, вядома, не лічыць дыназаўраў і некаторых відаў млекакормячых жывёл. Што да чалавека, то ён з’явіўся тут каля трох мільёнаў гадоў таму, а гэта значна пазней за кветкавыя расліны. А на тэрыторыі, што сёння займае Беларусь, знойдзена адна з самых старажытных стаянак першабытнага чалавека, якая знаходзіцца ў Калінкавіцкім раёне. Ёй дваццаць шэсць з паловай тысяч гадоў, што нямала нават для ўсёй Еўропы.
 Зрэшты, у навуцы кветкавымі называюць не толькі расліны, якія прыгожа цвітуць. Кветкавыя – гэта тыя расліны, што маюць кветку, дзякуючы якой утвараецца насенне, схаванае ў абалонцы плода. Таму імі могуць быць не толькі травы, але і дрэвы, і кусты. Сёння ў свеце вядома каля двухсот пяцідзесяці тысяч іх відаў.
(137 слоў)

Паводле А. Бадака.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений