Лебедзі

Пераказы і дыктанты

  Белы лебедзь з’яўляецца сімвалам вернасці ў каханні, чысціні.
 Амаль поўнае знікненне лебедзяў з вадаёмаў нашай краіны патрабавала нейкага тлумачэння. Паводле міфа, калі Ной, ратуючы жывёл і птушак ад патопу, пачаў збіраць іх на карабель, лебедзь Страцім надумаў плаваць самастойна. Але на яго населі птушкі, што плаваць не ўмелі, патапілі Страціма. Таму няма цяпер яго нашчадкаў.
 У творы Максіма Багдановіча «Страцім-лебедзь» гучыць думка пра трагічнасць лёсу асобы, якая гіне, ратуючы слабых.
 У Свіслацкім раёне запісана паданне пра паходжанне чорных лебедзяў. Апавядалі, што калісьці на месцы ляснога возера стаяў замак, дзе жылі граф з жонкай і дачкой. Дзяўчына палюбіла маладога конюха. Даведаўшыся пра гэта, жонка графа пракляла дачку і яе каханага. Апоўначы, калі тыя гатовы былі ўцячы, замак праваліўся пад зямлю, а на яго месцы разлілося возера. З таго часу прылятаюць сюды два чорныя лебедзі, плаваюць кругамі, не набліжаючыся адзін да аднаго з-за матчынага праклёну.
(144 словы)

Паводле Л. Салавей, С. Санько.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений