У Вялікім Княстве Літоўскім беларуская мова была дзяржаўнай, а беларускія землі складалі аснову яго магутнасці. Найбольшай дакладнасці мова дасягнула ў сферы афіцыйнай пісьменнасці. Яна выкарыстоўвалася ў дзяржаўным жыцці краіны. На беларускай мове ўбачылі свет усе зводы законаў нашай старажытнай дзяржавы.
Ужыванне беларускай мовы ў сферы афіцыйнага справаводства было замацавана заканадаўча: у Статуце Вялікага Княства Літоўскага гэтай з’яве быў адведзены спецыяльны артыкул, які замацоўваў і юрыдычна афармляў незалежнасць беларускай дзяржавы. Надрукаваны Статут быў у Вільні на беларускай мове, а пазней неаднаразова перакладаўся на іншыя еўрапейскія мовы. Па дасканаласці і лагічнай завершанасці яму не было роўных у тагачаснай Еўропе. Ён значна ўплываў на заканатворчасць суседніх народаў: польскага, украінскага, рускага, латвійскага, эстонскага, прускага. Усё гэта сведчыла пра высокі ўзровень развіцця юрыдычнай думкі і дзяржаўных інстытутаў Беларусі ў той час.
(131 слова)
Паводле I. Саверчанкі, З. Санько.