Незабыўнае з дзяцінства

Пераказы і дыктанты

  Мележ любіў прыязджаць у Куранёўку, заходзіць да цёткі Ганны і, сеўшы на прызбу ці на лавачку, успамінаць тое, далёкае. Яшчэ любіў ён спыняцца ў стрыечнай сястры Насці. Яе хата была для яго таксама як родная.
 У дзіцячыя гады яму адчувалася там надзвычай добра. Адсюль лёгка бегалася ў арэхі, хадзілася ў грыбы. У Насцінай хаце ён упершыню адчуў смак звычайнага мёду. Хоць не адна пчала ўкусіла яго там, хоць не адну стрэмку загнаў ён у босую нагу, бегаючы па наваколлі, да Насцінай хаты цягнула, як магнітам.
 I пасля вайны, бывала, прыедзе ў сваё Глінішча праведаць бацькоў, пакруціцца дзень-другі – і вось ён зноў у Куранёўцы.
 I калі да Мележа прыйшла вядомасць, яго таксама часта бачылі тут. Ён ніколі не цураўся родных мясцін, людзей, з якімі вырас, між якіх набіраўся жыццёвай мудрасці. Да канца дзён сваіх Мележ дзяліў з імі радасць і смутак.
(143 словы)

Паводле Я. Пархуты.

Сказать спасибо
( 5 оценок, среднее 3 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений