Бескампрамісная сацыяльнасць у выкрыцці антычалавечай сутнасці каланіялізму, прасякнутая ноткамі гнеўнага сарказму і з’едлівай іроніі, з аднаго боку, боль і гарачае спачуванне пры апісанні драматычных дзіцячых лёсаў, — з другога, — на стыку і такіх розных эмацыянальных хваль пабудаваны апавяданні Янкі Маўра "Слёзы Тубі", "Незвычайная прынада", "Лацароні".
Апавяданне «Слёзы Тубі» трагічнае. Сюжэт гэтага твора Янку Маўру падказала легенда. (жамчужыны – гэта скамянелыя божыя слёзы). Герой хлопчык Тубі з вострава Цэйлон. Тубі маленькі шукальнік жэмчугу, ён уважлівы да бацькоў і таварышаў, любіў мора. У апавяданні жэмчуг асацыіруецца як слёзы пакутнікаў, якія для багатых белых паноў ныраюць за тымі чарапашкамі аж на дно мора. Тубі з 12 гадоў, каб пракарміць сям’ю, вымушаны ныраць у марскія глыбіні па дзівосныя жамчужыны. Тубі з’ела акула. Акулу злавілі, разрэзалі ёй бруха і там знайшлі беднага Тубі з яго кошыкам. Жамчужыну ацанілі ў 50 000 рупій. Маці заплацілі за ўвесь месяц і дадалі яшчэ 100 рупій.
Апавяданне «Незвычайная прынада» таксама трагічнае. Індыя была ў той час англійскай калоніяй. Містэр Блэнсдорф і Гопкінс выкарыстоўвалі ў якасці прынады на кракадзілаў жывое дзіця. Бацька Асан завёў свайго 10 гадовага сына Сідру для прынады для кракадзілаў. Яму абяцалі, што з хлопчыкам нічога дрэннага не здарыцца. Калі не скарыстаць гэты выпадак, то ўсё роўна загіне сын, ды і яны ўсе разам. Жонцы ён нічога не сказаў. Але здарылася нечаканае і хлопчык застаўся калекам, страціў нагу. За гэту нагу сям’я кармілася некалькі месяцаў. А потым зажылі як раней.
Апавяданне «Лацароні» аб беспрытульнасці. Адлюстроўваецца італьянскі горад Неапаль. Галоўны герой хлопчык Джузэпе ловіць манеткі, якія паны кідаюць у ваду. Заканчваецца апавяданне тым, што Джузэпе знаходзіць свайго старэйшага брата.