Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві!
Я сэрцам табе прысягаю
Ў шчырай сыноўняй любві!
На рэках шырокіх і нівах,
Заводах, будоўлях – наўсцяж
Народ наш працуе руплівы
І край ўзвышаецца наш.
Навокал жыццё расцвітае –
І песня ўзлятае сама:
Мне лепей ад роднага краю
Нічога на свеце няма.
Чужое зямлі нам не трэба,
Пачуцці ў нас сёння адны:
Мы хочам, каб мірнае неба
Не знала пажару вайны.
Мы дружбы народам жадаем
І шчырай братэрскай любві.
Радзіма мая дарагая,
Красуйся і ў шчасці жыві!
Адказы на пытанні:
1. Асноўная думка верша заключана ў наступных радках:
Чужое зямлі нам не трэба,
Пачуцці ва ўсіх нас адны:
Мы хочам, каб мірнае неба
Не знала пажараў вайны.
2. Вершы Алеся Ставера і Алеся Бачылы аб’ядноўвае моцнае пачуццё патрыятызму, любві да свайго краю, замілаванне яе краявідамі і людзьмі, якія жывуць на гэтай зямлі.
3. Песня "Радзіма мая дарагая…" (музыка Уладзіміра Алоўнікава) вельмі прыгожая, кранае да глыбіні душы, нагадвае гімн, гучанне урачыстае, спеўнае, мілагучнае.
4. Прысяга – гэта афіцыйнае і ўрачыстае абяцанне быць верным.
Аўтар "сэрцам прысягае" – прызнаецца ў любві, вернасці і шчырасці ў сваіх пачуццях да краіны.
5. Выраз "…край ўзвышаецца наш…" значыць, што край становіцца багатым, вядомым і паважаным сярод іншых краін свету.
6. Аўтар сцвярджае думку аб тым, што беларускі народ – народ міра і згоды. Ён ніколі не нападаў, не распачынаў сваркі. Адкрыты, гасцінны і душэўны, наш народ марыць пра мір і спакой на нашай планеце.
7. Аўтар марыць пра шчаслівую будучыні Беларусі, пра яе росквіт, багацце, мір.