Алесь Камароўскі — Паклон

Алесь Камароўскі

З Дому шлюбу

  любы з любай

У букетах яркіх руж
Выплываюць – глянуць люба! –
Маладыя

  жонка,

  муж…

Асцярожна, ногі:

  плошча Перамогі!

Спяць бацькі трывожна,

  а над імі – гімн…

Сватала вайна іх,

  ажаніла многіх

Неразлучна з смерцю

  у дамах магіл.

Чуеце, нашчадкі,

  іхняе дыханне? –

З-пад пліты трапеча

вечнасці агонь…

Вашае каханне,

  вашае змаганне –

Як працяг, як памяць,

у святле яго.

На пліту кладуцца

  ружы асцярожна,

Заімглілі слёзы

  вочы маладой…

Памятны, шчаслівы

міг спыніў прахожых,

Як паклон загінуўшым

  на зямлі маёй.

Прагна ў рост да сонца

  рвецца клён кашлаты…

Галасок свой небу

  дорыць немаўля…

Вечнымі агнямі

  мужнасці салдата

Ад вайны апошняй

дыхае зямля.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений