Алесь Пісьмянкоў — Над срэбрам восеньскай травы…

Алесь Пісьмянкоў

Над срэбрам восеньскай травы,
Над стынню шэрай голай пожні
Гуляе вецер нажавы
I вырай журыцца апошні.

Датлеў бярозавы агонь,
I да зімы ўсяго паўкрока.
I мой Пегас, як бацькаў конь,
Ўздыхнуў працяжна і глыбока.

Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений