Спавядацца бяжым да прыроды,
Ачышчацца бяжым ад маны.
Мы апошнія з нашага роду,
Каму сняцца
вясковыя сны.
Каго мучыць няўтольная смага
Па водару сонечных хат!
Мы з табой пералётныя птахі,
Якім
не вярнуцца назад.
Нам паліць з успамінаў цяпельца,
Нам да скону ўспамінамі жыць:
Тым азерцам,
што плешчацца ў сэрцы,
Той рачулкай,
што з сэрца бяжыць…