Алесь Салавей — Спі…

Алесь Салавей

Ты адзін — усё-усенькае:
радасць, мукаў забыццё.
Немаўлё маё маленькае,
найсвятлейшае жыццё.

Спі, мой сынку… Аргенцінаю
не злякае сябра-сон,
нешчасліваю гадзінаю
над табой не дзынкне ён.

Гаварыць пачнеш — часінкай той
зможаш праўду сна ўяўляць.
Кажны рух твой новы, сынку мой,
будзе родным прамаўляць;

не ўсміхнецца ні Бразіліі,
ні Алясцы, ні Канго…
Станьце ж, станьце, сны, ідыліяй
непадкупнага, свайго.

Не крануць хай слыху ценькага
словы: Перу, Парагвай,
і няхай у снох маленькага
ажыве бацькоўскі край.

1946
На чужыне

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений