Свяці, кахання чыстая зара!
Свяці – пачуццяў сэрцаў не азмрочвай –
Над доляй плугара і песняра
І над высокай доляю жаночай.
Усіх людзей пара табе, пара,
З’яднаць чароўнай сілаю прарочай.
Бо, сапраўды, на свеце без кахання
Жыцця няма – ёсць толькі існаванне.
Адказы на пытанні:
1. У вершы пануе ўзнёслы і рамантычны настрой, сканцэнтраваны ў наступных радках:
Свяці, кахання чыстая зара!
Свяці – пачуццяў сэрцаў не азмрочвай –
Над доляй плугара і песняра
I над высокай доляю жаночай.
2. "Кахання чыстая зара" – пачуццё каханне – самае моцнае, яркая, як зорка ў жыцці чалавека. Яно дорыць шчасце, асвятляе душы, пакідае незабыўныя эмоцыі, каханне – узнёслае пачуццё, здольнае падняць душу чалавека да зор. Таму яго часта параўноўваюць з зоркай і заранкай – самымі прыгожымі прыроднымі з’явамі ў свеце.
Каханне звязвалася з вобразамі зоркі, заранкі у вершах Максіма Багдановіч "Раманс", Аркадзя Куляшова "Бывай".
3. У апошніх радках верша сфармулявана галоўная думка твора:
Бо, сапраўды, на свеце без кахання
Жыцця няма – ёсць толькі існаванне.
Аўтар ужывае слова "сапраўды", каб сэнсава падкрэсліць праўдзівасць і сапраўднасць выказвання. Яно звернута да ўсіх людзей, чытачоў.
4. Верш напісаны васьмірадковай страфою, у якой першыя шэсць радкоў аб’яднаны двума перакрыжаванымі рыфмамі, а два апошнія – сумежнай рыфмай. Схема – абабабвв.
5. Актава – васьмірадковы верш, які часцей за ўсё пяцістопным або шасцістопным ямбам і рыфмуецца па схеме абабабвв.
Актава ў музыцы – восьмая ступень гамы, а таксама інтэрвал паміж бліжэйшымі аднайменнымі гукамі рознай вышыні.