Анатоль Вярцінскі — Цётка плакала па ўсім свеце…

Анатоль Вярцінскі

Цётка плакала па ўсім свеце…
Былі ў цёткі муж і дзеці.
Іх забрала ў цёткі вайна,
засталася цётка адна.
Вылівала цётка душу,
цётка плакала па мужу,
цётка плакала па дзецях,
цётка плакала па людзях…
Па ўсіх раненых і забітых,
незабытых і забытых,
па ўсіх, хто ў палоне-няволі,
па ўсіх, хто замярзае ў полі,
па ўсіх тых, каму не салодка,
горка плакала цётка.
Цётка свету ўсяму спагадала,
яго раны лячыла аддана.
Які б вылечыў іх урач,
каб не цётчын спагадлівы плач?
Цётка плакала па ўсім свеце…
Пахавалі цётку суседзі,
пахавала цётку сяло,
бо радні ў яе не было.
Былі колісь муж i дзеці,
ды загінулі на вайне…
Цётка плакала па ўсім свеце,
а па цётцы хто плакаў ці не?

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений