Аркадзь Куляшоў — Адвечны час з нябачных нам дарог…

Аркадзь Куляшоў

Адвечны час з нябачных нам дарог
Глядзіць на нас, нібы на муравейнік:
Вось-вось, здаецца, возьме ў рукі венік
I вымеце, як смецце, за парог.

Скажы мне, час, а чый дасціпны розум
Тады сякерай грымне ў цішыні
Тваіх лясоў і, па кругах на пні,
Гады палічыць соснам і бярозам?

Тваіх стагоддзяў цёмныя сляды
Хто адаб’е на камені суровым?
Хто сцвердзіць справай і засведчыць словам,
Што ў свеце існуеш ты сапраўды?

Не ўладаром сваёй бязлюднай эры
Хадзіць ты будзеш, а сляпым старцом,
Пакуль для пушчаў, песень і сякеры
Мы новым не адродзімся жыццём.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений