Аркадзь Куляшоў — Прыгоды цымбал

Аркадзь Куляшоў

  Своеасаблівае мастацкае адлюстраванне падзеі вайны знайшлі ў паэме Аркадзя Куляшова «Прыгоды цымбал» (1944). Пераклікаючыся з паэмай «Сцяг брыгады», яна развівае намечаны там матыў абяздоленага дзяцінства і сваім агульным патрыятычным пафасам сцвярджае непераможнасць народа, выкрывае нікчэмную сутнасць прыстасавальніцтва і маральнай няўстойлівасці.
  Паралельна з гэтым праз усю ідэйна-вобразную тканіну твора праходзіць думка аб неадольнасці народнага мастацтва, якое, будучы духоўнай скарбніцай народа, з’яўляецца дзейсным сродкам ідэалагічнай барацьбы.
  Сімвалічныя сцэны (вандраванні цымбалаў «па небе», выратаванне дзяцей, сустрэча з партызанам Кузьмой і інш.) чаргуюцца з бытавымі і рэалістычнымі малюнкамі, што прыдае паэме фальклорна-рамантычны каларыт. У рытміцы верша, выключна разнастайнай і багатай, адчуваюцца мілагучныя пералівы народных беларускіх песень. Вершы і паэмы Аркадзя Куляшова ваеннага часу яскрава адлюстравалі адзін з найбольш гераічных і адказных этапаў у гісторыі савецкага народа.
  Яны і сёння выхоўваюць нашых людзей у духу любві і адданасці Радзіме, натхняюць на новыя подзвігі ў імя шчасця і міру на зямлі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений