Артур Вольскі — Ад А да Я прафесія мая

Артур Вольскі

Хто працуе на сяле
шчыра і заўзята,
каб было ў нас на стале
усяго багата?
Каб у радасці цвіла
з году ў год

няспынна

I магутнаю была
родная краіна?
Пра гэта вам

ад А да Я

раскажа азбука мая.

АГРАНОМА, як вядома,
не застаць вясною дома.
Аглядае поле ён,
каб дало багаты плён.

БУЛЬБАВОД, бульбавод –
у турботах круглы год.
А інакш, скажы, адкуль бы
мелі б мы удосталь бульбы?

У вёсцы ўрач ВЕТЭРЫНАРНЫ
таксама час не траціць марна –
і ўдзень гатовы і ўначы
жывёле хворай памагчы.

ГАНЧАР – сапраўдны чараўнік.
Ён гліны ўзяў камяк,
і вось збанок на крузе ўзнік,
а потым – круглы гляк.

Нельга сельскай гаспадаркі
уявіць нам без ДАЯРКІ,
хоць даўно ўжо звычная
дойка электрычная.

Лістота апала пад ветрам асеннім,
і ЕГЕР участак абходзіць лясны,
глядзіць, каб хапіла

ласям і аленям,

дзікам і казулям кармоў да вясны.

ЖЫВЁЛАВОД глядзіць жывёлу,
і вынік працы ўсім відзён:
бычок маленькі быў і кволы,
а сёння з цэнтнер важыць ён.

ЗААТЭХНІК – кнігу ў рукі,
у яго такі занятак:
па ўсіх правілах навукі
развіваць калгасны статак.

Калгасу кожнаму цяпер
патрэбен вельмі ІНЖЫНЕР,
бо без яго тэхнічных ведаў
калгас бы поспехаў не ведаў.

КАВАЛЬ хоць і не гне падковы,
ды робіць людзям шмат паслуг.
Ён змайстраваць дэталь гатовы,
наладзіць барану ці плуг.

Шумець, расці маладняку,
дзе бор стары адчуў знямогу…
I лес удзячны ЛЕСНІКУ
за клопат і за дапамогу.

Плывуць камбайны

– «Колас», «Ніва»,

за імі ў жыце – чысты след.
МЕХАНІЗАТАРЫ да жніва
падрыхтавалі іх як след.

НАСТАЎНІК вучыць нас і ў школе
і па-за школай вучыць нас,
каб мы любілі ферму, поле,
каб шанавалі свой калгас.

Горды я і тата – горды,
бо пачулі сёння ўказ:
атрымае днямі ОРДЭН
наш праслаўлены калгас.

З калгаса ў горад з кожным
ідзе ўсё болей бочак з мёдам
А даглядае пчол ПЧАЛЯР
іх друг і рупны гаспадар.

Знае ўсё PAXУНКАВОД
дзе даход, а дзе расход.
Лічыць з ім рублі і тоны
калькулятар электронны.

Вы рас дом, прыгожы самы.
Ад зары – у войнах жар.
Хто рабіў для вокнаў рамы,
 дзверы х го рабіў? СТАЛЯР.

Ён арэ, скародзіць, сее
і камбайн вадзіць умее. 
На сяле таму ўсе чыста
паважаюць ТРАКТАРЫСТА.

УЧОТЧЫК строгі ўлік вядзе,
кім колькі зроблена і дзе.
Работы не цураецца –
з усімі сам стараецца.

Як толькі ўбачыш ФУРАЖЫРА
дык адчыняй вароты шырай.
На ферму ён кармы вязе,
каб свінні большалі ў вазе.

Чорны, белы хлеб ці здобу
еш, але не забывай
быць удзячным ХЛЕВАРОБУ,
што вырошчваў ураджай.

У ЦЯЛЯТНІЦЫ – дзетсад.
Не для дзетак, для цялят.
А цяляткі – нібы дзеткі,
ім і догляд трэба гэткі. 

Па ўзгорках, па лугах стракатых
ЧАБАН пасе авечы статак.
Увосень будзе шмат для дзетак
і рукавічак і шкарпэтак.

ШАФЁР, хоць страчан рэйсам лік,
машыну ўпэўнена вядзе.
Нагружан з верхам грузавік,
ані зярнятка не ўпадзе. 

Работа лепей спорыцца
ў цяпле ды пры святле.
ЭЛЕКТРЫК, як і у горадзе,
патрэбен на сяле.

Каб выпадковых страт не несці,
разлікі ўсе законна весці,
патрэбны стаў па новым часе
і ЮРЫСКОНСУЛЬТ у калгасе.

А – Я? Яшчэ ў дзетсадзе я.
Але ў калгасе – ўся сям’я.
I, як апошні скончу клас
ці нават інстытут,
я не накіну свой калгас,
мая работа – тут!

Сказать спасибо
( 15 оценок, среднее 4 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений