Яліна ў свет
глядзіць з пагорка.
А на суку сядзіць
вавёрка.
Яна знайшла
ў ствале дупло
і ўладкавала тут
жытло.
Хай дождж,
хай снег,
хай завіруха,
а ў хатцы –
ўтульна,
цёпла,
суха.
I ежы,
скажам шчыра,
лішак:
аж да вясны
ёй хопіць шышак.