Падзьмуў
Моцны вецер
Над рэчкай –
З берага
Ўпала гняздзечка
Ад плыні глыбокае
Блізка.
Няшчасце вялікае
Ў пліскі –
Загінуць
Яе дзіцяняткі –
Маленькія плісяняткі.
Па беразе крочыў
Хлапчынка.
Пачуў ён
Той самай хвілінкай,
Калі захацеў
Парыбачыць,
Што хтосьці
Ціліўкае-плача.
Тады аглянуўся
I ўбачыў – бяда,
Трох птушанятак
Затопіць вада.
Ляжалі яны
I не зналі,
Што поблізу
Плешчуцца хвалі,
А побач гняздо –
Іх калыска …
Тут лётала
Бедная пліска.
Да дзетак наблізіцца,
Сядзе,
Самота
Ў птушыным паглядзе,
У вочках
Такая трывога.
«Тут трэба
Мая дапамога», –
Падумаў хлапчук
I ў момант які
Прыладзіў гняздо
На грудку́, ля ракі,
Затым
У птушыную хатку
Прынёс
Трох малых птушанятак.
I пліска
Заўважыла гэта.
Яна прыляцела
Да дзетак.
Хлапчук
Рыбку вудзіў
I клаў у вядзерца.
Ён меў
Вельмі добрае
Сэрца.