Авяр’ян Дзеружынскі — Кастрычнік

Авяр’ян Дзеружынскі

Кастрычнік барваю
Прыбраў
Дубы, асіны
І рабінкі;
Лісты ён з дрэў
Параскідаў
На ўзлескі,
Вузкія сцяжынкі.
Хмурліва, зябка
Па начах,
Цярусіць дождж,
Нібы праз сіта,
Пажоўклі травы
На палях,
І толькі
Зелянее жыта.
Ды часам
Выпадуць дзянькі…
Блакіт і сонца.
Ранак звонкі.
І разам з Янкам
Хлапчукі
Ідуць у лес
Збіраць зялёнкі.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений