Авяр’ян Дзеружынскі — Я спяваю, ты спявай!

Авяр’ян Дзеружынскі

Я спяваю, ты спявай.
Я люблю свой родны край,
Край азёраў і крыніц,
Поўны цудаў, таямніц.

Нівы, звонкія лясы.
Пахнуць мёдам верасы.
Баравік сядзіць, мацак,
Не паднімеш аніяк.

А над рэчкаю ў бары
Ладзяць хату два бабры,
I гняздзечка пліска ўе –
Будуць дзетачкі ў яе.

Я спяваю, ты спявай.
Я люблю свой родны край
I ад сэрца гавару:
«Дарагая Беларусь!»

Сказать спасибо
( 21 оценка, среднее 4.29 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений