Беларускае кавальства

Пераказы і дыктанты

  Сярод розных рамёстваў адно з самых пачэсных месцаў займае кавальства. Кавальскае рамяство патрабавала майстэрства, ведання тэхналагічных сакрэтаў апрацоўкі матэрыялу. Уменне выплавіць руду, вызначыць патрэбны працэнт дабавак, тэмпературу нагрэву, ступень загартоўкі лічылася амаль чараўніцтвам. Недарэмна праца каваля з’яўляецца адной з самых паважаных.
 Без уласнага майстра-каваля не абыходзілася ніводнае паселішча. Калі трэба было падкаваць каня, назубіць серп, выкаваць завесу, ішлі да каваля. Добрага майстра ведала ўся акруга. Ім ганарыліся, яго шанавалі. Кавальскае рамяство заўсёды было акружана арэолам таямнічасці, загадкавасці. Каваля параўноўвалі з чараўніком, які валодае цудадзейнымі сакрэтамі апрацоўкі жалеза.
 З першага погляду кавальскія вырабы не ўражваюць ярка выяўленымі мастацкімі якасцямі, якія характэрны для тканых, вышываных, разьбяных. Але пільнае вока сярод мноства каваных рэчаў знойдзе нямала цікавага і арыгінальнага. У розных кутках Беларусі можна сустрэць цудоўныя ўзоры кавальскага майстэрства: вароты, агароджы, рашоткі. Вельмі часта такія вырабы нагадваюць далікатныя ажурныя карункі.
(139 слоў)

Паводле Я. Сахуты.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 4 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений