Дапамога жабам-вандроўніцам

Пераказы і дыктанты

  Траса Мінск-Віцебск падзяляе тэрыторыю запаведніка на дзве часткі. Хуткія аўтамашыны ляцяць адна за адной па дарозе, не зважаючы на правілы суіснавання ў прыродзе. Жабкі-вандроўніцы прызвычаіліся зімаваць у адным месцы балота. Вясной выбіралі больш зручнае месца для нерасту, а яно аказалася за дарогай. Заолагі падлічылі, што за шлюбны перыяд на дарозе гінула палова папуляцыі земнаводных. Былі сярод іх і занесеныя ў Чырвоную кнігу чаротавыя жабы.
 Тады юныя ахоўнікі прыроды арганізавалі веснавыя атрады вартаўнікоў. Як толькі жабка збіралася сігаць цераз дарогу, дзяжурныя забіралі яе ў спецыяльны посуд і пераносілі да любімага балотца.
 Юныя выратавальнікі працягвалі сваю работу, пакуль пад дарожным палатном не праклалі спецыяльныя пераходы для жабак. Земнаводныя вандроўнікі цяпер спакойна карыстаюцца штучным цывілізаваным пераходам. Сэнс цывілізацыі – У гуманізме, калі чалавек прыслухоўваецца да патрэб жывой прыроды і своечасова прыходзіць на дапамогу братам сваім меншым.
(135 слоў)

Паводле С. Гук.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений